~~META: title = Максім Танк — Ля гэтых сосен &keywords = сосен, куля &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Ля гэтых сосен" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ля гэтых сосен ====== Ля гэтых сосен нельга не спяваць.\\ Нібы ахопленыя полымем пажару,\\ Яны, чырванастволыя, шумяць,\\ \\ Калышучы вяршаліны, як хмары.\\ Гуллівыя, густыя, ад якіх\\ Не знае цішыні – спакою Нарач.\\ \\ Ля гэтых сосен цяглых, векавых\\ Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых\\ I партызанскіх вогнішчаў і тых,\\ Чые курганы слава ахінула.\\ Яшчэ і сёння з кожнага ствала\\ Смала слязіцца, дзе ўпілася куля.\\ \\ Ля гэтых сосен маладосць прайшла,\\ I я ў дні вераснёвыя свабоду\\ Сустрэў тут, ля рыбацкага сяла.\\ \\ Таму мне дорагі яны заўсёды,\\ I ў сэрцы. Знаю, іх вясенні шум\\ Ніякая не згасіць непагода.\\ \\ Ля гэтых сосен я табе пішу,\\ Яны шумяць пад сонечным блакітам.\\ Калі не мне, дык ім, цябе прашу,\\ Як некалі, хоць песняй адкажы ты!..\\ \\ 1952 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[слоўнік/тэрцына]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]]