~~META: title = Максім Танк — Ля вогнішч начлежных. ГДЗ &keywords = Танк, Нарач, Галіна, Васіль &abstract = Адказы на пытанні да ўрыўка з паэмы "Нарач" Максіма Танка (Ля вогнішч начлежных) &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ля вогнішч начлежных. ГДЗ ====== [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] натхніла на стварэнне паэмы легенда аб нарачанскіх азёрах, а таксама прыгажосць нарачанскіх мясцін. Галіна была надзвычай прыгожай дзяўчынай: Хто бачыў яе, той забыць век не мог\\ Красы яе светлай дзявочай,\\ I водсвет зары, што на твар яе лёг,\\ I косы, і сінія вочы. \\ Васіль быў добрых, смелым хлопцам: \\ Адзін Васілёк, што майстэрствы ўсе знаў,\\ Адважны і дужы хлапчына,\\ Які шчырым сэрцам таксама кахаў\\ Сяброўку юнацтва – Галіну. Галіну насільна прывезлі ў палац, пасля таго, як забілі бацьку: \\ ... Яе акружылі, нібы крумкачы,\\ Схапілі і рукі скруцілі.\\ \\ Пазней у забыццё, бы ў сцюдзёную тонь,\\ Запала яна і не чула,\\ Як нёс яе лесам, палонную, конь,\\ Як пушча стагнала ад гулу.\\ \\ Ачнулася толькі пад вечар яна\\ У змрочным палацы Барыны,\\ З бядою сваёй безуцешнай адна,\\ У лютай няволі дзяўчына. \\ Яна плакала і марыла аб тым, каб яе выратаваў Васіль: \\ ... Каб знаў Васілёк яе гора,\\ Напэўна б сюды з дапамогай прыйшоў,\\ Разбіў бы стальныя запоры. Галіна і Васіль імкнуцца адарвацца ад пагоні, ім страшна, яны спадзяюцца, што змогуць уцячы. Развітваючыся, Васіль адводзіць пагоню на сябе, разумеючы, што бачыць каханую ў апошні раз.\\ \\ \\ Люстэрка паказала сумную будучыню Галіне: \\ Каб глянуць на лёс свой, у змрочную даль,\\ Дзяўчына люстэрка дастала.\\ \\ Глядзіць: на пагорку жаўцее пясок,\\ Шуміць пры дарозе ракіта,\\ Стаіць конь буланы, ляжыць Васілёк,\\ I кружыць крумкач над забітым. \\ \\ Паводле паэмы возера Нарач з’явілася з разбітага чароўнага люстэрка Галіны. А сама яна ператварылася ў белую чайку, якая з жалобным крыкам шукае свайго каханага.\\ \\ \\ Аўтар сімпатызуе і спачувае Галіне і Васілю, гэта бачна пры апісанні герояў аўтарам. Адмоўныя яго адносіны да Барыны: \\ Вяртаючыся з палявання дамоў,\\ Аднойчы ўбачыў Галіну\\ Ўладар неабсяжных палёў і лясоў,\\ Магнат ненавісны – Барына... \\ Аўтар перажывае за лёс сваіх герояў, спачувае ім: \\ Ачнулася толькі пад вечар яна\\ У змрочным палацы Барыны,\\ З бядою сваёй безуцешнай адна,\\ У лютай няволі дзяўчына.\\ \\ Як вырвацца птушцы на волю ізнoў? \\ Перажывае разам з Галінай смерць каханага: \\ Аклінула мілага – глуха ўдалі\\ Ёй бор адказаў гулам-стогнам.\\ Люстэрка з рук выпала і на зямлі\\ На часткі разбілася з звонам. \\ \\ Легенда «Нарач» і паэма Максіма Танка падобны сваім драматычным сюжэтам, гісторыяй пра разлучаных закаханых, прыгажунь-дзяўчын і злых паноў. Гэтыя творы яднае легенда пра паходжанне возера Нарач, агульная думка, гісторыя няшчаснага кахання. Адрозніваюцца гэтыя творы ў першую чаргу, формай – проза і паэма, у вершаваным творы больш увагі надаецца апісанню прыгажосці прыроды, а таксама праз яе паказваецца настрой галоўных герояў, сюжет і развязкі таксама маюць адрозненні. Калі гераіня легенды спаліла панскія пакоі і знікла ў водах возера, то Галіна ператварылася ў чайку. У паэмы мова ўзнёслая, вобразная, у легенды – больш насычаная падзеямі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]