Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-курапаты

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Курапаты

Мёртвыя раскрываюць вочы жывым.

Прымаўка


Хто б адкуль ні прыйшоў,
Хоць на міг прыпыніся
І за тых, што загінулі
Тут, памаліся.

Мо не знаеш імён,
Але знай: ноч і дзень
Тут расстрэльвалі каты
Нявінных людзей.

Тут расстрэльвалі
I дзяцей і бацькоў,
Нашу праўду,
Братэрскую дружбу, любоў,

Нашу мову і песні,
Што рваліся ўвысь,
Нашу будучыню,
Веру ў сацыялізм.

Помні: тыя, што
Самаахвярна тут палі,
На пакутнай зямлі
Гэта ўсё ратавалі.

9.ІІІ.89


Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
творы/максім-танк/максім-танк-курапаты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki