~~META: title = Максім Танк — Курапаты &keywords = расстрэльвалі &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Курапаты" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Курапаты ====== //Мёртвыя раскрываюць вочы жывым.// //Прымаўка// \\ Хто б адкуль ні прыйшоў,\\ Хоць на міг прыпыніся\\ І за тых, што загінулі\\ Тут, памаліся.\\ \\ Мо не знаеш імён,\\ Але знай: ноч і дзень\\ Тут расстрэльвалі каты\\ Нявінных людзей.\\ \\ Тут расстрэльвалі\\ I дзяцей і бацькоў,\\ Нашу праўду,\\ Братэрскую дружбу, любоў,\\ \\ Нашу мову і песні,\\ Што рваліся ўвысь,\\ Нашу будучыню,\\ Веру ў сацыялізм.\\ \\ Помні: тыя, што\\ Самаахвярна тут палі,\\ На пакутнай зямлі\\ Гэта ўсё ратавалі.\\ \\ 9.ІІІ.89 \\ Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]