Максім Танк — Красуня

Яшчэ маці не купіла
Чаравічак – ходзіць босай,
Яшчэ добра не адмыла
Ад вяснушак твар курносы,

А ўжо, стаўшы ў люстра лужы,
Са здзіўленнем паглядае,
Як бутон чырвонай ружы
Пад хусцінкаю палае.

1961

Падобныя старонкі