~~META: title = Максім Танк — Красуня &keywords = хусцінка &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Красуня" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Красуня ====== Яшчэ маці не купіла\\ Чаравічак – ходзіць босай,\\ Яшчэ добра не адмыла\\ Ад вяснушак твар курносы,\\ \\ А ўжо, стаўшы ў люстра лужы,\\ Са здзіўленнем паглядае,\\ Як бутон чырвонай ружы\\ Пад хусцінкаю палае.\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]