~~META: title = Максім Танк — Калі сцюжа ўмацоўвае поле... &keywords = колькі, калі &abstract = Максім Танк - Калі сцюжа ўмацоўвае поле... &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Калі сцюжа ўмацоўвае поле... ====== Калі сцюжа ўмацоўвае поле.\\ Вецер ледзянымі падковамі яго ўтрамбоўвае, Ноч пасыпае колкімі зорамі і цішынёй –\\ Ідуць плугі на адпачынак.\\ I хоць субяседнікі з іх невялікія,\\ Але, калі добра прыслухацца, можна пачуць, Колькі баразён за лета яны правнлі,\\ Колькі перавярнулі камення і дзёрну,\\ Колькі старых дзірваноў і акопаў яны зааралі...\\ \\ Можа, скупымі яны на ўспаміны\\ Сталі, працуючы з намі,\\ Людзьмі стрыманымі і маўклівымі\\ Ці наадварот: мы перанялі ад іх\\ Мову зямлі гэтай чэрствай, падзольнай.\\ \\ 1967\\ \\ Крыніца: Танк. М. Выбранае: Вершы / Прадмова В. Зуёнка. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 335 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]