~~META: title = Максім Танк — Калі мне сказалі &keywords = Танк, калі, мне, сказалі &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Калі мне сказалі" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Калі мне сказалі ====== Калі мне сказалі,\\ Што ліст мой парвала,\\ Я ўбачыў, што поўнач настала.\\ \\ Калі мне сказалі:\\ — Сватам стол накрылі, —\\ Я ледзь сваё гора асіліў.\\ \\ Калі мне сказалі,\\ Што госці спяваюць,\\ Здалося — мяне адпяваюць.\\ \\ Калі ж мне сказалі,\\ Што чаркі ня п'еш ты,\\ Падумаў: чыя ж ты нявеста?\\ \\ Калі ж мне сказалі,\\ Што, сумная, плачаш,\\ Паверыў што зноў цябе ўбачу.\\ \\ Калі ж мне сказалі,\\ Што з дому ўцякла ты,\\ Я ўпэўніўся зноў, што мая ты! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]