~~META: title = Максім Танк — Каб не анямела... &keywords = трэба &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Каб не анямела..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Каб не анямела... ====== Каб не анямела\\ Душа скрыпкі, кажуць,\\ Трэба штодзённа ёй\\ Плакаць, смяяцца.\\ \\ Каб былі рукі\\ Чаго-небудзь варты,\\ Трэба здружыць\\ Назаўсёды іх з працай.\\ \\ Каб сэрца сэрцам\\ Было чалавечым,\\ Трэба на ўсё яму\\ Ўмець адклікацца \\ \\ Крыніца: Танк М. Збор калосся: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 302 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]