~~META: title = Максім Танк — Каб дайсці да казкі... &keywords = даверыцца &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Каб дайсці да казкі..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Каб дайсці да казкі... ====== Каб дайсці да казкі,\\ Трэба развітацца\\ З дарогамі езджанымі,\\ Дарожкамі ходжанымі,\\ Дарожанькамі грыбнымі\\ I ягаднымі...\\ А даверыцца – сцежкам\\ Ласіным і заечым,\\ Мураўіным і яшчаркавым,\\ Слімаковым і вожыкавым...\\ I даверыцца –\\ Карчам асінавым,\\ Святаянскім агеньчыкам,\\ Вачам савіным,\\ Слязам жывіцы,\\ Што ў змроку цепляцца...\\ I даверыцца –\\ Травам непрымятым,\\ Галасам непуджаным,\\ Шорахам неразгаданым...\\ I даверыцца –\\ Зелені найзелянейшай,\\ Цемені найцямнейшай,\\ Цішыні найцішэйшай,\\ У якой нават сэрца стук\\ Громам здаецца.\\ \\ 1965 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]