творы:максім-танк:максім-танк-каб-ведалі
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Каб ведалі
Расце на высокім кургане сасна,
Каб ведалі;
Дол апляла каранямі да дна,
Каб ведалі;
Вяршыняю зоры кранае яна,
Каб ведалі;
З ветрам звініць, як тугая струна,
Каб ведалі
Маткі,
Дзе спяць дзеці-сокалы сном;
Вятры,
Дзе іграць галасістым смыком;
Зоры,
Дзе ім асыпацца дажджом;
Птушкі у выраі –
Родны свой дом.
Падобныя старонкі
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-каб-ведалі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1