~~META: title = Максім Танк — Каб ведалі &keywords = ведалі, зоры &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Каб ведалі" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Каб ведалі ====== Расце на высокім кургане сасна,\\ Каб ведалі;\\ Дол апляла каранямі да дна,\\ Каб ведалі;\\ Вяршыняю зоры кранае яна,\\ Каб ведалі;\\ З ветрам звініць, як тугая струна,\\ Каб ведалі\\ Маткі,\\ Дзе спяць дзеці-сокалы сном;\\ Вятры,\\ Дзе іграць галасістым смыком;\\ Зоры,\\ Дзе ім асыпацца дажджом;\\ Птушкі у выраі –\\ Родны свой дом. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]