творы:максім-танк:максім-танк-завушніцы
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Завушніцы
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я – упарты.
І каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце –
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі смяецца,
Спявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, змярканнем, –
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.
1959
Падобныя старонкі
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-завушніцы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1