~~META: title = Максім Танк — Завушніцы &keywords = прасіў, хацеў, прызнацца, завушніцы, час, каханне &abstract = Верш Максіма Танка "Завушніцы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Завушніцы ====== О, колькі раз прасіў я\\ Назначыць мне спатканне;\\ О, колькі раз хацеў я\\ Прызнацца ёй у каханні!\\ Ды ўсё перашкаджалі,\\ Калі дзяўчыне верыць,\\ То павадак вясновы,\\ То прымаразак-шэрань.\\ Але і я – упарты.\\ І каб свайго дабіцца,\\ Прасіў я шчыра майстра\\ Зрабіць ёй завушніцы.\\ На гэтых завушніцах\\ Я напісаў закляцце –\\ Усё, што не сказаў ёй,\\ А ў чым хацеў прызнацца.\\ Сягоння не ўцячэ ўжо\\ Ад слоў маіх гарачых\\ Ні ў час, калі смяецца,\\ Спявае або плача.\\ Ні ў час, калі прыляжа,\\ Змарыўшыся, змярканнем, –\\ Звіняць ёй завушніцы\\ Ўсё пра маё каханне.\\ \\ 1959 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]