~~META: title = Максім Танк — Жук і слімак &keywords = дождж, жуку, хату, браток, краплісты, хатку, лузе &abstract = Чытаць казку Максіма Танка "Жук і слімак" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Жук і слімак ====== Прыгожым летнім ранкам\\ на лузе за сялом\\ сустрэўся жук аднойчы\\ з рагатым слімаком.\\ \\ – Здарова! – жук вітае. –\\ Куды, браток, ідзеш\\ і з ракавіны хатку\\ нашто з сабой нясеш?\\ \\ Абцёр слімак пот з твару,\\ гаворыць так жуку:\\ – Нямала перажыць мне\\ прыйшлося на вяку.\\ \\ То сцюжа, то марозы,\\ то навальніца, дождж.\\ То часам у дарозе\\ захопіць змрок і ноч, –\\ \\ шукай тады начлегу\\ пад нейкім там кустом...\\ Гавораць яны гэтак\\ і раптам чуюць – гром.\\ \\ Ударыў дождж краплісты.\\ I жук пабег шукаць\\ дзе ў засені цяністай\\ шырокага лістка.\\ \\ Але на цэлым лузе\\ няма страхі нідзе,\\ і мокры, ледзь жывы ён\\ да слімака ідзе.\\ \\ – Пусці, браток, пагрэцца,\\ змок дужа на лугу,\\ насіць за гэта хатку\\ табе дапамагу.\\ \\ У ракавіне шчыльнай\\ вандроўнікі сядзяць.\\ I нават дождж краплісты\\ не зможа іх дастаць.\\ \\ Але мінулі хмары,\\ і сонца ўстала зноў,\\ жук хату слімакову\\ пакінуў і пайшоў.\\ \\ Забыўся пра нягоды\\ і не наўме жуку,\\ што абяцаў паднесці\\ ён хату слімаку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]