~~META: title = Максім Танк — Дуб &keywords = дуб, сыноў &abstract = Чытаць верш "Дуб" Максіма Танка &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Дуб ====== З Белавежскай пушчы-хаты\\ Выпраўляў дуб расахаты\\ Маладых сыноў –\\ Слаўных жалудоў.\\ \\ Выпраўляў іх у дарогу\\ Ураджаю на падмогу,\\ I ў шчаслівы час\\ Ім даваў наказ –\\ \\ Як расці, укараняцца,\\ З сухавеямі змагацца,\\ Як ім не даваць\\ Нівы спапяляць.\\ \\ Год за годам прамінае.\\ Звестак дуб стары чакае\\ З дальніх ніў, палёў\\ Ад сваіх сыноў.\\ \\ Думаў нат: хаця б якое\\ Насланнё ліхое, злое\\ Не згубіла іх,\\ Родных, дарагіх.\\ \\ Аж глядзіць, аднойчы рана\\ Гоніць вецер ад лімана,\\ Ад Дняпра здалёк\\ Малады лісток.\\ \\ Праз асеннія туманы\\ Ліст другі, аж з Казахстана\\ Да яго ляціць,\\ Золатам звініць.\\ \\ Дуб пазнаў іх, сустракае,\\ Шумам радасным вітае\\ Слаўных пасланцоў\\ Ад сваіх сыноў.\\ \\ Ад сыноў-дубоў магутных,\\ Шум якіх старому чутны\\ Рана на зары\\ Ў векавым бары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]]