Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-два-арлы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Два арлы

Зацягнула далі
Дыму чорным крэпам,
Два арлы арлуюць
Над шырокім стэпам.

Першы арол чорны.
Чорны – смерць салдата,
Што ляжыць, паранен,
На траве прымятай.

А другі – ўвесь белы,
Белы, яснакрылы –
Вернае каханне
Заручонай, мілай.

Цішыня. І травы
Нат не шалахнуцца.
Толькі чуць, як птахі
За салдата б’юцца.

А ён сам – без сілы
І прыўстаць не можа,
Глядзіць толькі ў неба:
Хто там пераможа?

1961

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-два-арлы.1755963800.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki