~~META: title = Максім Танк — Два арлы &keywords = чорны, белы, трава, салдата &abstract = Верш Максіма Танка "Два арлы" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Два арлы ====== Зацягнула далі\\ Дыму чорным крэпам,\\ Два арлы арлуюць\\ Над шырокім стэпам.\\ \\ Першы арол чорны.\\ Чорны – смерць салдата,\\ Што ляжыць, паранен,\\ На траве прымятай.\\ \\ А другі – ўвесь белы,\\ Белы, яснакрылы –\\ Вернае каханне\\ Заручонай, мілай.\\ \\ Цішыня. І травы\\ Нат не шалахнуцца.\\ Толькі чуць, як птахі\\ За салдата б’юцца.\\ \\ А ён сам – без сілы\\ І прыўстаць не можа,\\ Глядзіць толькі ў неба:\\ Хто там пераможа?\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]]