Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-галінка-і-верабей

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Галінка і верабей

– Галінка-вярбінка, –
Прасіў верабей, –
Мо пакалыхала б
Маіх ты дзяцей?

Галінка не хоча
Дзяцей калыхаць.
– Ідзіце, казулі,
Галінку ламаць!

Казулі не хочуць.
– Ідзіце, ваўкі,
Лавіці, караці
Казуляў такіх,
Якія не хочуць
Галінку ламаць,
Якая не хоча
Дзяцей калыхаць.

Ваўкі не схацелі.
– Прыходзьце, стральцы,
Каб непаслухмяных
Ваўкоў правучыць,
Якія не хочуць
Казуляў караць,
Якія ляняцца
Галінку ламаць,
Якая не хоча
Дзяцей калыхаць…

Пайшлі паляўнічыя
Ў лес на ваўкоў:
Спалохана зверы
Пабеглі з дуброў,
Пабеглі казуляў
Лавіць і караць;
Казулі пабеглі
Галінку ламаць;
Галінка ж вярбінка
Са страху хутчэй
Давай калыхаць
Вераб’іных дзяцей.

З тых дзён без спачынку,
Каб кожны быў рад,
Калыша галінка
Усіх птушанят.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-галінка-і-верабей.1755963800.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki