~~META: title = Максім Танк — Галінка і верабей &keywords = дзяцей, калыхаць, галінку, ламаць, хочуць, казуляў, казулі, галінка, пабеглі &abstract = Чытаць вершык Максіма Танка "Галінка і верабей" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Галінка і верабей ====== – Галінка-вярбінка, –\\ Прасіў верабей, –\\ Мо пакалыхала б\\ Маіх ты дзяцей?\\ \\ Галінка не хоча\\ Дзяцей калыхаць.\\ – Ідзіце, казулі,\\ Галінку ламаць!\\ \\ Казулі не хочуць.\\ – Ідзіце, ваўкі,\\ Лавіці, караці\\ Казуляў такіх,\\ Якія не хочуць\\ Галінку ламаць,\\ Якая не хоча\\ Дзяцей калыхаць.\\ \\ Ваўкі не схацелі.\\ – Прыходзьце, стральцы,\\ Каб непаслухмяных\\ Ваўкоў правучыць,\\ Якія не хочуць\\ Казуляў караць,\\ Якія ляняцца\\ Галінку ламаць,\\ Якая не хоча\\ Дзяцей калыхаць...\\ \\ Пайшлі паляўнічыя\\ Ў лес на ваўкоў:\\ Спалохана зверы\\ Пабеглі з дуброў,\\ Пабеглі казуляў\\ Лавіць і караць;\\ Казулі пабеглі\\ Галінку ламаць;\\ Галінка ж вярбінка\\ Са страху хутчэй\\ Давай калыхаць\\ Вераб’іных дзяцей.\\ \\ З тых дзён без спачынку,\\ Каб кожны быў рад,\\ Калыша галінка\\ Усіх птушанят. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]]