~~META: title = Максім Танк — Бабка &keywords = ліст, бабка &abstract = Верш Максіма Танка "Бабка" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Бабка ====== Ходзіць бабка лесам-гаем,\\ У хусціначку збірае:\\ Даланясты ліст кляновы –\\ Хлеб на ім пячы жытнёвы,\\ А дубовы ліст – для бочкі,\\ Каб хрумсцелі агурочкі,\\ А бабоўнік кучаравы –\\ Каб не страціць смак да стравы,\\ Ліст малінавы – для чаю,\\ Што ад кашлю памагае,\\ Жменьку ядлаўцовых ягад –\\ Для лячэбных кропель – брагі\\ Ад дакучлівай ламоты,\\ Рознай там непамыслоты...\\ Ачаплялася лістамі,\\ Ягаднікамі, імхамі,\\ Што, як сядзе ў цень мурожны,\\ І вавёрка не адрозніць:\\ Ці то бабка каля сцежкі,\\ Ці пянёк, ці сыраежка?\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]