~~META: title = Максім Танк — Бабка і кот &keywords = віноўнік, збег &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Бабка і кот" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Бабка і кот ====== Так непаседа кот паблытаў\\ Клубкі крутых кужэльных нітак,\\ \\ Што бабцы і да дня ці ўдасца\\ У блытаніне разабрацца,\\ \\ Як у сваіх снах, успамінах,\\ Жыцця мінулага сцяжынах,\\ \\ У цвыркуновай песні ў хаце,\\ У шэпаце прысад і пацер...\\ \\ – Мо памагчы? – Не трэ, хлапчына..\\ Хіба лепш пасвяці лучынай.\\ \\ Шкада: віноўнік збег ад кары\\ Дзесь на гарышча, як за хмару,\\ \\ Адкуль паглядвае часамі\\ На свой гармідар зіркачамі,\\ \\ На качарэжнік, дзе сам знае,\\ Што памяло яго чакае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]]