Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-антысанет

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Антысанет

Што сваёй Музе рупнай, працавітай
Я падару на схіле сваіх лет?
Мо з дрэва райскага прынесены ранет,
Пярсцёнак Палікрата срэбраліты?

Мо чару, поўную вясновага блакіту,
Ці нейкіх кветак палявых букет,
А мо гарэзу прыбяру ў санет –
У вопратку багіняў старажытных?

Як гэты вабны ўбор да твару ёй!
Чаму ж не радуешся, дарагая?
– Як мне ў ім дзіцянё карміць, не знаю,

Як працаваць і цешыцца з табой,
Калі санет твой грудзі і стан мой
Чатырнаццаццю клямрамі сціскае.

1974

Падобныя старонкі

  • максім-танк
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-антысанет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki