~~META: title = Максім Танк — Антысанет &keywords = санет &abstract = Чытаць верш "Антысанет" Максіма Танка &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Антысанет ====== Што сваёй Музе рупнай, працавітай\\ Я падару на схіле сваіх лет?\\ Мо з дрэва райскага прынесены ранет,\\ Пярсцёнак Палікрата срэбраліты?\\ \\ Мо чару, поўную вясновага блакіту,\\ Ці нейкіх кветак палявых букет,\\ А мо гарэзу прыбяру ў санет –\\ У вопратку багіняў старажытных?\\ \\ Як гэты вабны ўбор да твару ёй!\\ Чаму ж не радуешся, дарагая?\\ – Як мне ў ім дзіцянё карміць, не знаю,\\ \\ Як працаваць і цешыцца з табой,\\ Калі санет твой грудзі і стан мой\\ Чатырнаццаццю клямрамі сціскае.\\ \\ 1974 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]]