Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ад-дажджоў-стары-гасцінец

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Ад дажджоў стары гасцінец...

Ад дажджоў стары гасцінец
Пашарэў і пацямнеў,
Толькі вецер ярка сініць
Веснавую зелень дрэў.

Сонца высака на небе,
Не дастанеш качаргой;
Залатога бору грэбень
Пахне шышкамі, смалой.

Я запеў, а рэха бору
У мяне над галавой
Разагнала мае зоры,
Залаты і звонкі рой.

Мо’ неасцярожна спудзіў?
Ну, вярніцеся назад, –
Весяліцца разам будзем,
Я ваш блізкі, родны брат.

I па шышках, і па тропах
З камарыным звонам зор
Месяц крыллямі залопаў,
Ападаючы за бор.

Прыляцелі дзівы-птушкі
I з лагоў лясных звяры,
Пад сасновыя частушкі
П’яны вецер завірыў…

З дзён тых поўных чараў казкі,
Пад напеў дарожных лоз,
Стаў я песняром сялянскім
Гэтых сцежак і бяроз.

1937

Падобныя старонкі

  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-ад-дажджоў-стары-гасцінец.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki