~~META: title = Максім Танк — Ад дажджоў стары гасцінец... &keywords = вецер, бору, крыллямі, залопаў &abstract = Чытаць верш Максіма Танка "Ад дажджоў стары гасцінец..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Танк — Ад дажджоў стары гасцінец... ====== Ад дажджоў стары гасцінец\\ Пашарэў і пацямнеў,\\ Толькі вецер ярка сініць\\ Веснавую зелень дрэў.\\ \\ Сонца высака на небе,\\ Не дастанеш качаргой;\\ Залатога бору грэбень\\ Пахне шышкамі, смалой.\\ \\ Я запеў, а рэха бору\\ У мяне над галавой\\ Разагнала мае зоры,\\ Залаты і звонкі рой.\\ \\ Мо’ неасцярожна спудзіў?\\ Ну, вярніцеся назад, –\\ Весяліцца разам будзем,\\ Я ваш блізкі, родны брат.\\ \\ I па шышках, і па тропах\\ З камарыным звонам зор\\ Месяц крыллямі залопаў,\\ Ападаючы за бор.\\ \\ Прыляцелі дзівы-птушкі\\ I з лагоў лясных звяры,\\ Пад сасновыя частушкі\\ П’яны вецер завірыў...\\ \\ З дзён тых поўных чараў казкі,\\ Пад напеў дарожных лоз,\\ Стаў я песняром сялянскім\\ Гэтых сцежак і бяроз.\\ \\ 1937 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка]] * [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян]] * [[творы/максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка]] * [[постаці/максім-танк]] * [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка]]