Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер

Гэта старая версія дакумента!


Максім Лужанін — Чарнобыльскі вецер

Вёска.
Золак.
Зор скупая жменька.
Сама раз турботы пачынаць.
Анікім-кагенька, анічым-чагенька,
Не чутно ні вераб’я, ні певуна.

Можа, пад нядзельку позна спаць палеглі,
Ціха і ў суседзяў на двары.
Дзе ж ты, дзядзька Лаўрык, дзе ж вы, цётка Тэкля?
Было ўсюды поўна вас аб той пары.

Дзверы незамкнуты. Выйшлі ненадоўга:
Можа, дзе бяруць баравікі,
Ці каровы пасвіць выпала радоўка,
Ці ў царкву на споведзь клікнулі грахі?

Пэўна, заблудзіў я, не туды прыехаў, –
Мне павінен ціўкнуць голас хоць адзін…
З вокнаў хат гарбатых вецер гоніць рэха
Пад крыжы.
За вёску.
З палыну ў палын.


Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki