~~META: title = Максім Лужанін — Чарнобыльскі вецер &keywords = голас, ціўкнуць, вёска, палын &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Чарнобыльскі вецер" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Чарнобыльскі вецер ====== Вёска.\\ Золак.\\ Зор скупая жменька.\\ Сама раз турботы пачынаць.\\ Анікім-кагенька, анічым-чагенька,\\ Не чутно ні вераб’я, ні певуна.\\ \\ Можа, пад нядзельку позна спаць палеглі,\\ Ціха і ў суседзяў на двары.\\ Дзе ж ты, дзядзька Лаўрык, дзе ж вы, цётка Тэкля?\\ Было ўсюды поўна вас аб той пары.\\ \\ Дзверы незамкнуты. Выйшлі ненадоўга:\\ Можа, дзе бяруць баравікі,\\ Ці каровы пасвіць выпала радоўка,\\ Ці ў царкву на споведзь клікнулі грахі?\\ \\ Пэўна, заблудзіў я, не туды прыехаў, –\\ Мне павінен ціўкнуць голас хоць адзін...\\ З вокнаў хат гарбатых вецер гоніць рэха\\ Пад крыжы.\\ За вёску.\\ З палыну ў палын.\\ \\ Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]]