~~META: title = Максім Лужанін — Снег &keywords = белы &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Снег" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Снег ====== Вось заладзілі дажджы,\\ Сеў і з хаты не бяжы.\\ \\ Толькі вечарам учора\\ Падмярзаць стаў панадворак,\\ \\ Хмары некуды сплылі,\\ Зоры ў небе зацвілі...\\ \\ А пасля ўсхадзіўся вецер,\\ Выў у коміне ўвесь вечар.\\ \\ Так я з гэтым і заснуў,\\ А на ранне, як зірнуў, –\\ Вось, здаецца б, і пабег:\\ Белы,\\ Белы,\\ Белы\\ Снег.\\ Ветру нудна не было,\\ Накруціла, намяло:\\ \\ А далёка,\\ А глыбока,\\ А высока,\\ Аж да вокан!\\ І на полі,\\ І на голлі,\\ Дзе ні глянеш,\\ Дзе ні станеш, –\\ А-я-яй! Які сняжок:\\ Што ні ступіш, дык слядок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]]