~~META: title = Максім Лужанін — Смутная радасць &keywords = можа, боль, радасць &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Смутная радасць" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Смутная радасць ====== Ці доўга было гэта? Можа, хвіліна, Можа, паўвека, а можа, больш...\\ Але пакінула ты, дзяўчына,\\ Смутную радасць і светлы боль.\\ \\ Радасць – і сёння з табой сустрэцца,\\ Боль – назаўсёды адчуць чужой...\\ I ўсё ж абзавецца дурное сэрца\\ I ва ўсіх салаўях запяе вясной. \\ \\ Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень]] * [[ibdc.ped>жыццё-ў-радасць]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік]] * [[ibdc.ped>радасная-прасветласць]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу]]