~~META: title = Максім Лужанін — На ўсходзе сонца &keywords = сонца, хустачку &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "На ўсходзе сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — На ўсходзе сонца ====== Зноў як раней у краі тым:\\ Высакагорныя абвалы,\\ Лясы, над прорвамі масты...\\ I сонца ціхенька спытала:\\ – А дзе забавілася ты?\\ \\ Ты скрозь пазнілася тады.\\ Машыны, вадаспады, людзі –\\ Усе збіваліся з хады,\\ Але ўсміхаліся марудзе\\ I даравалі: – Паўбяды! \\ А як уцешна мне было,\\ Што сонца, хоць усе абшары\\ Даўно чакалі на святло,\\ Пакуль ты хустачку да твару\\ Не завязала, – не ўзышло! \\ //7.VI.1957// \\ \\ Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]]