~~META: title = Максім Лужанін — Міхалкавы запісы пра вятры &keywords = вецер, хвой, вулей &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Міхалкавы запісы пра вятры" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Міхалкавы запісы пра вятры ====== Павінны ведаць вы, сябры,\\ Што вельмі крыўдзяцца вятры,\\ Калі сказаць, што ў свеце\\ Адзін існуе вецер,\\ Усходні ці заходні,\\ Лагодны ці халодны.\\ Калі дыхне мядком з садоў,\\ Павее квеценню з лугоў,\\ Дык ведай: там ад рання\\ На працу стаў Мядзвянік.\\ Ён знае абавязак свой,\\ Нясе пылок ад хвой да хвой,\\ З расліны на расліну,\\ З травіны на травіну,\\ Каб завязалі завязь\\ Антонаўка і вішня.\\ Калі ж сустрэнецца з пчалой,\\ Ён дапамогу дасць малой,\\ Пад крыльца падтрымае,\\ Пот з рыльца абдзімае:\\ – Ляці хутчэй у свой вулей,\\ Назбірвай мёд\\ На цэлы год.\\ \\ Упраўны вецер\\ Вадахват,\\ Шумлівы, белабрысы,\\ Матне шырозным крыссем –\\ На ўзгорках пасушэе,\\ У долах патужэе,\\ I затахкае матор,\\ I пара ўздымецца з разор,\\ I ляжа чорным хібам\\ Адгорнутая скіба. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер]]