~~META: title = Максім Лужанін — Ліст малому сябру &keywords = хоць &abstract = Верш Максіма Лужаніна "Ліст малому сябру" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Ліст малому сябру ====== На касе паміж азёр\\ Ціхі, цёплы, сонны бор,\\ А ў бары хаціна ёсць, –\\ Ты ў яе – жаданы госць.\\ \\ Тут жывіцы свежы пах,\\ Тут спявае смелы шпак,\\ А сінічак тых, дзяўбух,\\ Не палічым мы і ўдвух.\\ \\ Адсачыў я ў гушчары\\ Дзве лісіныя нары,\\ Калі пойдзе ўсё на лад,\\ Дык пабачым лісянят.\\ \\ Хоць на трохі, хоць на чуць\\ Прыязджай ды не марудзь!\\ \\ 1969 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]]