~~META: title = Максім Лужанін — Дождж &keywords = Дождж &abstract = Верш Максіма Лужаніна "Дождж" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Дождж ====== Нечаканы, буйны, зразу,\\ Сек і ўпоперак і ўдоўж.\\ Па платах, па пералазах\\ Бег упарты, спорны дождж.\\ \\ I рака дыхнула вольна\\ Паднялася, паплыла.\\ У дубоў па чорным голлі\\ Кроплі падалі з чала.\\ \\ Заблішчала сіняй пражай\\ Маладая збажына.\\ Вось цяпер ніхто не скажа,\\ Што спазнілася вясна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу]]