~~META: title = Максім Лужанін — Дарога песні &keywords = будзь, свет, беларускаю &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Дарога песні" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Дарога песні ====== Пушчай ідзеш ці пусткаю,\\ Дома, ў чужой зямлі,\\ Песня, будзь беларускаю\\ I пад вясельнай хусткаю\\ I ў баявым шынялі.\\ \\ Людзі з вуснаў у вусны\\ Прымуць, перададуць,\\ Толькі будзь праўды лустаю,\\ Толькі сабою будзь.\\ \\ Хмелю густую брагу,\\ Белы убор калін,\\ Сонца ліпнёвых ягад,\\ Нівы тугі наліў, –\\ Несла ты сцежкай грузкаю,\\ Вузкай, без каляін...\\ \\ З вогненнай ператрускаю\\ Выйшла ў свет беларускаю,\\ Як цябе ні клялі.\\ \\ 1973\\ \\ Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 3. Падарожныя нізкі; Вершы 1966-1973; Як нараджаўся новы свет; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[слоўнік/песня]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]]