~~META: title = Максім Лужанін — Дарада сэрцу &keywords = сэрца, парвіся, пагрозе &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Дарада сэрцу" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Дарада сэрцу ====== Маркотна мне вясну страчаць у мяккім ложку.\\ Хваробы – што рабіць! – бяруць сваё патрошку, Пільнуюць з-за вугла: не разыходзься дужа,\\ Пара на тармазы больш націскаць, мой дружа!\\ Марней, хадзі цішком у медыцынскіх лейцах,\\ Абы не хваляваць і не натужыць сэрца.\\ Астудзіш так яго, і ўжо не сэрца будзе,\\ А торбачка крыві, што ні сабе ні людзям...\\ \\ Хутчэй устань, ідзі, у твар глядзі пагрозе,\\ Парвіся, сэрца, лепш ты з песняю ў дарозе.\\ \\ 1971\\ \\ Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 3. Падарожныя нізкі; Вершы 1966-1973; Як нараджаўся новы свет; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень]]