~~META: title = Максім Лужанін — Беларускаму народу &keywords = нашы, народ, крыніца &abstract = Чытаць верш Максіма Лужаніна "Беларускаму народу" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Лужанін — Беларускаму народу ====== Не з імглы курганоў, задрамаўшых над стромай,\\ Не з паданняў, што вецер стагоддзяў растрос, –\\ Грозным, свежым і плодным Кастрычніцкім громам\\ Пачынаецца век наш, гартуецца лёс.\\ \\ Не раскрой тады свет напалам, навальніца,\\ Цар бы шлях заступаў, страшыў карамі бог.\\ У краіне другой я не мог бы радзіцца,\\ Дацягнуцца да сонца ніколі б не мог.\\ \\ Дужы молат і серп з нашых рук на штандары\\ Узышлі назаўжды. Ім няма перашкод. Вольна ў свеце жыве, ўсім народам таварыш,\\ Працавіт і вялік беларускі народ.\\ \\ Поім газаю трактар уласнай гадоўлі,\\ Нашы нівы ў красе, нашы нетры ў хадзе.\\ Мой народ! Ты гаворыш з палёў і будоўляў, I вышэйшай трыбуны не знойдзеш нідзе.\\ \\ Не баяўся вайны, не цураюся працы,\\ Калі трэба – ускіну на плечы ўдвая,\\ А ў любві да цябе не магу прысягацца\\ Па той простай прычыне, што ты – гэта я.\\ \\ Я – твой ранні гудок, шум дубоў на узлессі,\\ Твой каваль, я выкоўваю ў заўтра ключы. Ты – крыніца мая і гаючая песня, Ты мой розум і кроў. Нельга нас разлучыць! \\ 1959 \\ \\ Крыніца: Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 2. Паэмы; Вершы 1955-1965; Проза. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. – 560 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>душа-народа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]