~~META: title = Максім Гарэцкі — У панскім лесе &keywords = ляснік, маладуха &abstract = Чытаць апавяданне "У панскім лесе" Максіма Гарэцкага &iftrue = nan ~~ ====== Максім Гарэцкі — У панскім лесе ====== — Ах ты, рагатун пракляты! Адлезь, табе кажу, а то, брат, поўху зловіш, ці ведаеш!\\ — А стой, не спужаліся. Дый не карожся дарма, пакуль з табой як з добраю. Не хочаш з ласкі, будзе без ласкі!\\ — Уцякай, падла стары. Мяшок бяры, хустку бяры, абдзірай, сабака папскі, а гэткія жарты пакінь, поскудзь ты!\\ — А мы во як...\\ — Ы-ы, не чапай...\\ Хрась! Хрась!\\ Забаўтаўся стары ляснік, пахіліўся, раскірэчыў ногі і саўсім непрыгожа асеў к зямлі.\\ Дрыгнуў шабадранымі ботамі, пацягнуўся.\\ Чорная, гідкая, страшная кроў паплыла ў яго з галавы, пэцкала новы жупан, стрэльбу.\\ Маладуха астаўпянела, з жахам вытрашчыла вочы, тупы шчапель, што карэнне капала, шмякнуў з рук на зямлю.\\ Ой! Тошна, дрэнна... Няма як аджывіць. Тое ўжо павекі.\\ Бежч... бежч... О-ё-ё-ёй... Што гэта?\\ Дрэвы нядобра заківалі макаўкамі, прытулілася трава, ледзьве трэснуў сучок, лёгкая болачка ўцякла з аднаго боку неба па другі.\\ Бегла, як шалёная, маладуха.\\ Ляжаў, як калода, стары ляснік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-стары-лес]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вартавы-цішыні]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе]] * [[ibdc.ped>восеньскі-лес]] * [[ibdc.ped>у-лесе]]