Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-гарэцкі:максім-гарэцкі-скрыпачка

Гэта старая версія дакумента!


Максім Гарэцкі — Скрыпачка

Увесь час гняла яго думка, што бедны ён дужа. I сох ад думак, гаспадарку занядбаў, усё, што яму бацька адказаў, пагоршала.
Беднасць астатняя ў госці прыйшла.
– Асілачак мой бедны! – казаў часам свайму малому сыну. – Я бедны, і дзеткі мае бедныя, а ты будзеш яшчэ бяднейшы, і дзеткі твае будуць яшчэ бяднейшыя. Але падрастаў бы ты барзджэй. Ратаваў бы мяне сваёю сілаю. Ах ты, дзетка маё любае, нешчаслівыя мы.
– Ты мне, татка, скрыпачку купі, я табе «Таўкачыкаў» сыйграю.
А ўжо іграў на скрыпачцы з лучынкі і з нітачкамі заместа струн. Дужа бедная была тая самаробленая скрылачка.
– Детка маё! Купіў бы табе скрыпачку, але купіла ў нас няма. А можа, табе лепей дуду? – жартаваў з дзіцянём.
– Не, я ле хачу дуды: яна дужа нязручная.
– Падрасцеш, дык пазручнее… – казаў ён сыну абы-што, а думка так і гняла, так і гняла, што бедныя, бедныя, дужа яны бедныя.


Крыніца: Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні / [Аўт. прадм. А. Адамовіч]. – Мн. Маст, літ., 1984. – 446 с.

Падобныя старонкі

  • максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-рускі
  • максім-гарэцкі/апавяданні-максіма-гарэцкага-ранняга-пер
  • скрыпачка
  • абуджэнне
  • скрыпачка-3641
творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-скрыпачка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki