~~META: title = Максім Гарэцкі — Скрыпачка &keywords = бедныя, бедны, гняла, сыну, скрыпачку, дзеткі, думка &abstract = Чытаць апавяданне Максіма Гарэцкага "Скрыпачка" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Гарэцкі — Скрыпачка ====== Увесь час гняла яго думка, што бедны ён дужа. I сох ад думак, гаспадарку занядбаў, усё, што яму бацька адказаў, пагоршала.\\ Беднасць астатняя ў госці прыйшла.\\ – Асілачак мой бедны! – казаў часам свайму малому сыну. – Я бедны, і дзеткі мае бедныя, а ты будзеш яшчэ бяднейшы, і дзеткі твае будуць яшчэ бяднейшыя. Але падрастаў бы ты барзджэй. Ратаваў бы мяне сваёю сілаю. Ах ты, дзетка маё любае, нешчаслівыя мы.\\ – Ты мне, татка, скрыпачку купі, я табе «Таўкачыкаў» сыйграю.\\ А ўжо іграў на скрыпачцы з лучынкі і з нітачкамі заместа струн. Дужа бедная была тая самаробленая скрылачка.\\ – Детка маё! Купіў бы табе скрыпачку, але купіла ў нас няма. А можа, табе лепей дуду? – жартаваў з дзіцянём.\\ – Не, я ле хачу дуды: яна дужа нязручная.\\ – Падрасцеш, дык пазручнее... – казаў ён сыну абы-што, а думка так і гняла, так і гняла, што бедныя, бедныя, дужа яны бедныя.\\ \\ \\ Крыніца: Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні / [Аўт. прадм. А. Адамовіч]. – Мн. Маст, літ., 1984. – 446 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-рускі]] * [[творы/максім-гарэцкі/апавяданні-максіма-гарэцкага-ранняга-пер]] * [[ibdc.ped>скрыпачка]] * [[ibdc.ped>абуджэнне]] * [[ibdc.ped>скрыпачка-3641]]