~~META: title = Максім Гарэцкі — Максімава зязюля &keywords = зязюля &abstract = Чытаць версэт Макісма Гарэцкага "Максімава зязюля" &iftrue = True ~~ ====== Максім Гарэцкі — Максімава зязюля ====== Пуста мне ў дарозе. Ні душы...\\ Лес і лес. Кедры, лісцвянкі, бярозы, малады параснік, кусты каля балот.\\ І не сказаць, каб усё гэта было вельмі пышна, густа ці наогул прыгожа. Звычайны лес, часам даволі рэдкі і нават дробны.\\ А галоўнае – нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуццё. І птушак не чуваць. Толькі зрэдку тарабаніць жаўна.\\ Вось я выходжу на большы прагал, зелянейшы ад бяроз на яго ўскрайках, – дзесьці далёка і неяк асабліва сумна закукавала сібірская зязюля.\\ – Ку-ку ! Ку-ку!\\ І мне ўспомніліся яго сумныя вершы:\\ – [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля|Не кувай ты, шэрая зязюля]]!..\\ Ці прылятае яна, шэрая, там, у Крыме, пакукаваці яму?\\ І дзе будзе маё апошняе прытулішча?\\ Можа тут, у Сібіры, – як і яму, на далёкай чужыне?\\ І колькі, колькі нас, хадакоў і перасяленцаў, слухалі тут гэта сумнае кукаванне, прыгадваючы сабе бары мілае далёкае бацькаўшчыны? ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зязюльчыны-слёзы]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-зязюльчын-сынок]] * [[ibdc.ped>нахабная-зязюля]] * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[ibdc.ped>зязюльчыны-слёзкі]]