Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:свет-максіма-багдановіча

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:максім-багдановіч:свет-максіма-багдановіча [2025/08/23 15:43] vedybeadminтворы:максім-багдановіч:свет-максіма-багдановіча [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 10: Радок 10:
 – Ён увесь склаўся з абразцоў розных даўнейшых форм верша, каторымі я зацікавіўся, маючы на ўвазе не толькі іх красу, не толькі палепшанне версіфікатарскай снароўкі пры працы над імі, але і жаданнем прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужаземнага паэтычнага труда, памагчы атрымаць ёй больш еўрапейскі выгляд. Апроч таго, фактам з’яўлення іх хацеў я давесці здатнасць нашай мовы да самых строгіх вымогаў вяршоўнай формы, бо я ім здавальняў нават у драбніцах, іншы раз вельмі цяжкіх.\\ – Ён увесь склаўся з абразцоў розных даўнейшых форм верша, каторымі я зацікавіўся, маючы на ўвазе не толькі іх красу, не толькі палепшанне версіфікатарскай снароўкі пры працы над імі, але і жаданнем прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужаземнага паэтычнага труда, памагчы атрымаць ёй больш еўрапейскі выгляд. Апроч таго, фактам з’яўлення іх хацеў я давесці здатнасць нашай мовы да самых строгіх вымогаў вяршоўнай формы, бо я ім здавальняў нават у драбніцах, іншы раз вельмі цяжкіх.\\
 \\ \\
-**Біяграфія паэта.** Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску, у доме Карказовіча (колішняя Аляксандраўская вуліца, якая цяпер носіць імя паэта). Абое ягоныя бацькі, Адам і Марыя (з Мякотаў) Багдановічы, мелі педагагічную адукацыю; бацька здолеў, да таго ж, займець вядомасць як этнограф і фалькларыст, а маці пісала прозу. Ужо ў сярэдзіне 1892 г. сям’я мусіла перабрацца ў Гродна, дзе бацька паэта атрымаў працу ў Сялянскім банку. Жылі Багдановічы на вуліцы Садовай (цяпер – Максіма Багдановіча), потым на вуліцы Палявой (Карбышава). У кастрычніку 1896 г., маючы ўсяго 27 гадоў, маці памірае ад сухотаў; а ў лістападзе таго ж года Адам Багдановіч разам з трыма сынамі і дачкой, якіх даглядае яго сястра Марыя, пераязджае на сталае жыхарства ў расійскі Ніжні Ноўгарад. Сярод найбольш блізкіх яго тутэйшых знаёмых – будучы класік расійскай літаратуры Максім Горкі. У пачатку 1899 г. Адам Багдановіч жэніцца з Аляксандрай Волжынай, роднай сястрой жонкі Горкага, якая, аднак, памірае ў канцы таго самага года, у выніку родаў. Пазней трэцяй жонкай Адама Ягоравіча, выхавацелькай яго дзяцей, стала Аляксандра Мякота – родная сястра Максімавай маці. Але, як сведчыў пазней сам паэт, любоў да літаратуры прышчапіў яму менавіта бацька, які валодаў багатай бібліятэкай сусветнай класікі. Галоўнымі дапаможнікамі ў засваенні багаццяў народнай беларускай мовы для Максіма сталі "Словарь белорусского наречия" Івана Насовіча, фальклорныя зборы Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, бацькавыя запісы беларускай міфалогіі й фальклору. Дарэчы, у доме Багдановічаў гучала і вусная беларуская мова: на ёй раз-пораз гаварылі бацька і Аляксандра Апанасаўна. Вядома, што ўжо ў 10-гадовым узросце Максім Багдановіч напісаў свае першыя творы па-беларуску. У 1902 г. ён паступіў у першы клас Ніжагародскай гімназіі, дзе правучыўся да лета 1908 г. Між тым, 6 ліпеня 1907 г. у "Нашай Ніве" з’явіўся першы апублікаваны твор Максіма Багдановіча – алегарычнае апавяданне "Музы́ка". Пасля пераезду сям’і Багдановічаў на сталае жыхарства ў горад Яраслаўль (чэрвень 1908 г.) Максім быў залічаны навучэнцам шостага класа тамтэйшай гімназіі. Тут ён актыўна ўключыўся ў працу літаратурнага гуртка, пасябраваў з выкладчыкам лаціны Уладзімірам Белавусавым. На адным з пасяджэнняў гуртка выступіў з рэфератам пра беларускіх літаратараў-"нашаніўцаў" і прачытаў некалькі сваіх беларускіх вершаў. З 1909 г. яго супрацоўніцтва з газетай "Наша ніва" робіцца вельмі інтэнсіўным, але ў тым жа годзе ў Максіма ўпершыню выразна праяўляюцца сімптомы сухотаў – хваробы, якая дамоклавым мячом вісела над сям’ёй Адама Багдановіча. 1 чэрвеня 1911 г. Максім Багдановіч атрымаў атэстат аб заканчэнні Яраслаўскай гімназіі, збіраўся паступаць на філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але бацька рашуча запярэчыў гэтым яго планам. І сапраўды, пецярбургскі клімат, жыццё ў студэнцкіх інтэрнатах маглі паскорыць развіццё небяспечнай хваробы… Максім мусіў падаць дакументы ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Тады ж, улетку 1911 г., ён упершыню наведаў Вільню, асабіста пазнаёміўся з "нашаніўцамі", з Браніславам Эпімахам-Шыпілам, а на запрашэнне братоў Луцкевічаў некалькі тыдняў правёў у фальварку Ракуцёўшчына, непадалёк ад Маладзечна. Там, дарэчы, быў напісаны яго вышэйзгаданы цыкл вершаў "Старая Беларусь". Вярнуўшыся ў Яраслаўль да пачатку навучальнага года, Багдановіч працягвае актыўна ліставацца з "нашаніўцамі", дасылае ў газету, у штогадовыя календары ўсё новыя творы, укладае свой першы зборнік паэзіі, які, пасля працяглых затрымак, выходзіць у пачатку 1914 г. у віленскай друкарні Марціна Кухты. У гэты самы час Максім Багдановіч плённа супрацоўнічае з яраслаўскімі газетамі "Голос", "Заря", "Северной газетой", часопісамі "Новый сатирикон", "Украинская жизнь". У гэтых выданнях змяшчаюцца яго літаратуразнаўчыя і культуралагічныя артыкулы й эсэ, тэматыка якіх ахоплівае і праблемы беларускага адраджэння. Працуе Максім Багдановіч і над сваім другім зборнікам паэзіі, якому ён планаваў даць назву "Маладзік" або "Шыпшына". У верасні 1916 г. ён заканчвае юрыдычны ліцэй, а ў канцы таго ж года пераязджае ў Мінск, дзе працуе чыноўнікам губернскай управы і адначасова актыўна супрацоўнічае з Беларускім камітэтам дапамогі ахвярам вайны. Жыве ён у гэты час на кватэры [[litpers>змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]], беручы чынны ўдзел у працы "Беларускай хаткі", у складанні беларускай чытанкі для малодшых школьнікаў. Адначасова ў розных выданнях з’яўляюцца яго новыя вершы, апавяданні, артыкулы. Але хвароба прагрэсуе. Максім Багдановіч атрымлівае нечарговы адпачынак і ў лютым 1917 г., на параду і пры матэрыяльнай падтрымцы мінскай беларускай грамады, выязджае на лекаванне ў Крым. Там, у Ялце, 25 траўня таго самага года пасля чарговага прыступу хваробы ён памірае ў поўнай адзіноце.\\+**Біяграфія паэта.** Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску, у доме Карказовіча (колішняя Аляксандраўская вуліца, якая цяпер носіць імя паэта). Абое ягоныя бацькі, Адам і Марыя (з Мякотаў) Багдановічы, мелі педагагічную адукацыю; бацька здолеў, да таго ж, займець вядомасць як этнограф і фалькларыст, а маці пісала прозу. Ужо ў сярэдзіне 1892 г. сям’я мусіла перабрацца ў Гродна, дзе бацька паэта атрымаў працу ў Сялянскім банку. Жылі Багдановічы на вуліцы Садовай (цяпер – Максіма Багдановіча), потым на вуліцы Палявой (Карбышава). У кастрычніку 1896 г., маючы ўсяго 27 гадоў, маці памірае ад сухотаў; а ў лістападзе таго ж года Адам Багдановіч разам з трыма сынамі і дачкой, якіх даглядае яго сястра Марыя, пераязджае на сталае жыхарства ў расійскі Ніжні Ноўгарад. Сярод найбольш блізкіх яго тутэйшых знаёмых – будучы класік расійскай літаратуры Максім Горкі. У пачатку 1899 г. Адам Багдановіч жэніцца з Аляксандрай Волжынай, роднай сястрой жонкі Горкага, якая, аднак, памірае ў канцы таго самага года, у выніку родаў. Пазней трэцяй жонкай Адама Ягоравіча, выхавацелькай яго дзяцей, стала Аляксандра Мякота – родная сястра Максімавай маці. Але, як сведчыў пазней сам паэт, любоў да літаратуры прышчапіў яму менавіта бацька, які валодаў багатай бібліятэкай сусветнай класікі. Галоўнымі дапаможнікамі ў засваенні багаццяў народнай беларускай мовы для Максіма сталі "Словарь белорусского наречия" Івана Насовіча, фальклорныя зборы Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, бацькавыя запісы беларускай міфалогіі й фальклору. Дарэчы, у доме Багдановічаў гучала і вусная беларуская мова: на ёй раз-пораз гаварылі бацька і Аляксандра Апанасаўна. Вядома, што ўжо ў 10-гадовым узросце Максім Багдановіч напісаў свае першыя творы па-беларуску. У 1902 г. ён паступіў у першы клас Ніжагародскай гімназіі, дзе правучыўся да лета 1908 г. Між тым, 6 ліпеня 1907 г. у "Нашай Ніве" з’явіўся першы апублікаваны твор Максіма Багдановіча – алегарычнае апавяданне "Музы́ка". Пасля пераезду сям’і Багдановічаў на сталае жыхарства ў горад Яраслаўль (чэрвень 1908 г.) Максім быў залічаны навучэнцам шостага класа тамтэйшай гімназіі. Тут ён актыўна ўключыўся ў працу літаратурнага гуртка, пасябраваў з выкладчыкам лаціны Уладзімірам Белавусавым. На адным з пасяджэнняў гуртка выступіў з рэфератам пра беларускіх літаратараў-"нашаніўцаў" і прачытаў некалькі сваіх беларускіх вершаў. З 1909 г. яго супрацоўніцтва з газетай "Наша ніва" робіцца вельмі інтэнсіўным, але ў тым жа годзе ў Максіма ўпершыню выразна праяўляюцца сімптомы сухотаў – хваробы, якая дамоклавым мячом вісела над сям’ёй Адама Багдановіча. 1 чэрвеня 1911 г. Максім Багдановіч атрымаў атэстат аб заканчэнні Яраслаўскай гімназіі, збіраўся паступаць на філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але бацька рашуча запярэчыў гэтым яго планам. І сапраўды, пецярбургскі клімат, жыццё ў студэнцкіх інтэрнатах маглі паскорыць развіццё небяспечнай хваробы… Максім мусіў падаць дакументы ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Тады ж, улетку 1911 г., ён упершыню наведаў Вільню, асабіста пазнаёміўся з "нашаніўцамі", з Браніславам Эпімахам-Шыпілам, а на запрашэнне братоў Луцкевічаў некалькі тыдняў правёў у фальварку Ракуцёўшчына, непадалёк ад Маладзечна. Там, дарэчы, быў напісаны яго вышэйзгаданы цыкл вершаў "Старая Беларусь". Вярнуўшыся ў Яраслаўль да пачатку навучальнага года, Багдановіч працягвае актыўна ліставацца з "нашаніўцамі", дасылае ў газету, у штогадовыя календары ўсё новыя творы, укладае свой першы зборнік паэзіі, які, пасля працяглых затрымак, выходзіць у пачатку 1914 г. у віленскай друкарні Марціна Кухты. У гэты самы час Максім Багдановіч плённа супрацоўнічае з яраслаўскімі газетамі "Голос", "Заря", "Северной газетой", часопісамі "Новый сатирикон", "Украинская жизнь". У гэтых выданнях змяшчаюцца яго літаратуразнаўчыя і культуралагічныя артыкулы й эсэ, тэматыка якіх ахоплівае і праблемы беларускага адраджэння. Працуе Максім Багдановіч і над сваім другім зборнікам паэзіі, якому ён планаваў даць назву "Маладзік" або "Шыпшына". У верасні 1916 г. ён заканчвае юрыдычны ліцэй, а ў канцы таго ж года пераязджае ў Мінск, дзе працуе чыноўнікам губернскай управы і адначасова актыўна супрацоўнічае з Беларускім камітэтам дапамогі ахвярам вайны. Жыве ён у гэты час на кватэры [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]], беручы чынны ўдзел у працы "Беларускай хаткі", у складанні беларускай чытанкі для малодшых школьнікаў. Адначасова ў розных выданнях з’яўляюцца яго новыя вершы, апавяданні, артыкулы. Але хвароба прагрэсуе. Максім Багдановіч атрымлівае нечарговы адпачынак і ў лютым 1917 г., на параду і пры матэрыяльнай падтрымцы мінскай беларускай грамады, выязджае на лекаванне ў Крым. Там, у Ялце, 25 траўня таго самага года пасля чарговага прыступу хваробы ён памірае ў поўнай адзіноце.\\
 \\ \\
-**Паэт "чыстай красы"**. Культ прыгажосці дамінуе ў паэтычнай творчасці Максіма Багдановіча. У значнай ступені гэтая творчасць была запатрабаваная самой хадою "нашаніўскага" адраджэнскага працэсу. Сярод "нашаніўцаў", акрамя вышэйзгаданых братоў Луцкевічаў, вырашальную маральную падтрымку Максіму Багдановічу аказалі [[litpers>вацлаў-ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]] (гэта ўскосна адлюстравана ў палемічным артыкуле "Сплачвайце доўг") ды Сяргей Палуян. Адначасова творцы "народнага", "вясковага" складу далёка не заўсёды разумелі асветніцкую скіраванасць багдановічавай лірыкі. Пазнаёміўшыся з дасланым у 1909 г. у рэдакцыю "Нашай нівы" сшыткам вершаў Максіма Багдановіча, [[litpers>ядвігін-ш|Ядвігін Ш.]] і Аляксандр Уласаў назвалі гэтыя творы "дэкадэнтшчынай". І толькі з цягам часу шмат якія шчырыя прыхільнікі адраджэння дайшлі да высновы: "чыстая краса" ў паэзіі Багдановіча добра стасавалася з нацыянальнай адметнасцю і патрыятычным пафасам. Паэт увёў у новую беларускую літаратуру гістарычныя вобразы беларускіх інтэлектуалаў: таго ж Францішка Скарыны або невядомых беларускіх манахаў-перапісчыкаў кніг – аднаго з Ваўкавышчыны, другога з Магілёўшчыны.\\+**Паэт "чыстай красы"**. Культ прыгажосці дамінуе ў паэтычнай творчасці Максіма Багдановіча. У значнай ступені гэтая творчасць была запатрабаваная самой хадою "нашаніўскага" адраджэнскага працэсу. Сярод "нашаніўцаў", акрамя вышэйзгаданых братоў Луцкевічаў, вырашальную маральную падтрымку Максіму Багдановічу аказалі [[постаці/вацлаў-ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]] (гэта ўскосна адлюстравана ў палемічным артыкуле "Сплачвайце доўг") ды Сяргей Палуян. Адначасова творцы "народнага", "вясковага" складу далёка не заўсёды разумелі асветніцкую скіраванасць багдановічавай лірыкі. Пазнаёміўшыся з дасланым у 1909 г. у рэдакцыю "Нашай нівы" сшыткам вершаў Максіма Багдановіча, [[постаці/ядвігін-ш|Ядвігін Ш.]] і Аляксандр Уласаў назвалі гэтыя творы "дэкадэнтшчынай". І толькі з цягам часу шмат якія шчырыя прыхільнікі адраджэння дайшлі да высновы: "чыстая краса" ў паэзіі Багдановіча добра стасавалася з нацыянальнай адметнасцю і патрыятычным пафасам. Паэт увёў у новую беларускую літаратуру гістарычныя вобразы беларускіх інтэлектуалаў: таго ж Францішка Скарыны або невядомых беларускіх манахаў-перапісчыкаў кніг – аднаго з Ваўкавышчыны, другога з Магілёўшчыны.\\
 Светлы вобраз беларускай гераічнай мінуўшчыны заставаўся сімвалам "адвечнай красы" для Багдановіча да апошніх дзён яго жыцця. У гэтым лёгка пераканацца на прыкладзе верша "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-пагоня|Пагоня]]", які быў упершыню прачытаны на адной з вечарын у мінскай "Беларускай хатцы" напрыканцы 1916 г.\\ Светлы вобраз беларускай гераічнай мінуўшчыны заставаўся сімвалам "адвечнай красы" для Багдановіча да апошніх дзён яго жыцця. У гэтым лёгка пераканацца на прыкладзе верша "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-пагоня|Пагоня]]", які быў упершыню прачытаны на адной з вечарын у мінскай "Беларускай хатцы" напрыканцы 1916 г.\\
 У катэгорыях Прыгажосці трактуецца і праблема сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення Беларусі: У катэгорыях Прыгажосці трактуецца і праблема сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення Беларусі:
творы/максім-багдановіч/свет-максіма-багдановіча.1755963798.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki