~~META: title = Максім Багдановіч — Не кувай ты, шэрая зязюля... &keywords = бары &abstract = Чытаць элегію Максіма Багдановіча "Не кувай ты, шэрая зязюля..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Не кувай ты, шэрая зязюля... ====== Не кувай ты, шэрая зязюля,\\ Сумным гукам у бары;\\ Мо і скажаш, што я жыці буду\\ Але лепш не гавары.\\ Бо не тое сведчыць маё сэрцэ,\\ Грудзі хворые мае;\\ Боль у іх мне душу агартае.\\ Думцы голас падае.\\ Кажа, што нядоўга пажыву я,\\ Што загіну без пары...\\ Прыляці ж тады ты на магілу,\\ Закувай, як у бары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[слоўнік/элегія]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-элегія]]