Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-я-хацеў-бы-спаткацца-з

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня
  • максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-я-хацеў-бы-спаткацца-з.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki