~~META: title = Максім Багдановіч — Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... &keywords = Багдановіч, спаткацца &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... ====== Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы\\ У ціхую сінюю ноч\\ I сказаць:\\ "Бачыце гэтыя буйныя зоркі,\\ Ясныя зоркі Геркулеса?\\ Да іх ляціць нашае сонца,\\ I нясецца за сонцам зямля.\\ Хто мы такія?\\ Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.\\ Нашто ж на зямлі\\ Сваркі і звадкі, боль і горыч,\\ Калі ўсе мы разам ляцім\\ Да зор?" ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]]