~~META: title = Максім Багдановіч — У Вільні &keywords = горада, вакзала &abstract = Верш Максіма Багдановіча "У Вільні" &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — У Вільні ====== Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...\\ Вітрынамі зіяючыя крамы,\\ Кавярні, мора вывесак, як плямы,\\ Анонсы і плакаты на сцяне.\\ \\ Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!\\ Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы…\\ Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…\\ Грук, гоман, гул, – усё ракой імкне.\\ \\ А дальш – за радам кас, ламбардаў, банкаў, –\\ Агні вакзала… павадка хурманкаў…\\ Віры людзей… сіпяшчы паравоз…\\ \\ Зялёны семафор… пакгаўз… склады…\\ Заводаў коміны пад цьмой нябёс…\\ О, горада чароўные прынады! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-вершы-аб-вільні]]