~~META: title = Максім Багдановіч — Санет (Прынадна вочы ззяюць да мяне...) &keywords = вочы, зубы, залатою, нясецца, метэор &abstract = Чытаць санет Максіма Багдановіча "Прынадна вочы ззяюць да мяне..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Санет (Прынадна вочы ззяюць да мяне...) ====== Прынадна вочы ззяюць да мяне;\\ Чароўна усміхаючыся, губы\\ Адкрылі буйныя бялеючыя зубы...\\ Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне\\ \\ Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?\\ Ці верыць мілым абяцанкам любы?\\ Мо гэта жар, пылаючы для згубы,\\ Хавае сцюжу пад сабой на дне?\\ \\ Так, іншы раз, над соннаю зямлёю\\ Агністаю дугою залатою\\ Прарэжа цемень яркі метэор.\\ \\ Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца,\\ Бліскаючы мацней ад ясных зор, –\\ А ў глыбіні халодным астаецца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]