Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)

Ахвярую А. Пагодзіну

Un sonnet défaut vaut
seul un long poéme.
Boiteau*

(* Беззаганны санет варты
адзін цэлай паэмы.
Буало)


Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася, і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.

Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Падобныя старонкі

  • вянок-санетаў
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki