~~META: title = Максім Багдановіч — Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...) &keywords = Багдановіч, санет &abstract = Чытаць "Санет" Максіма Багдановіча (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...) &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...) ====== Ахвярую А. Пагодзіну\\ \\ Un sonnet défaut vaut\\ seul un long poéme.\\ Boiteau*\\ \\ (* Беззаганны санет варты\\ адзін цэлай паэмы.\\ Буало) \\ Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,\\ Над хвалямі сінеючага Ніла,\\ Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:\\ Ў гаршку насення жменю там знайшлі.\\ \\ Хоць зернейкі засохшымі былі,\\ Усё ж такі жыццёвая іх сіла\\ Збудзілася, і буйна ўскаласіла\\ Парой вясенняй збожжа на раллі.\\ \\ Вось сімвал твой, забыты краю родны!\\ Зварушаны нарэшце дух народны,\\ Я верую, бясплодна не засне,\\ \\ А ўперад рынецца, маўляў крыніца,\\ Каторая магутна, гучна мкне,\\ Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]