~~META: title = Максім Багдановіч — Рушымся, брацця, хутчэй... &keywords = жывое, вады, хвалі &abstract = Чытаць верш Максіма Багдановіча "Рушымся, брацця, хутчэй..." &iftrue = nan ~~ ====== Максім Багдановіч — Рушымся, брацця, хутчэй... ====== Рушымся, брацця, хутчэй\\ Ў бой з жыццём пакідаючы жах;\\ Крыкі пужлівых людзей\\ Не стрымаюць хай бітвы размах...\\ \\ Проці цячэння вады\\ Зможа толькі жывое паплыць,\\ Хвалі ж ракі заўсягды\\ Тое цягнуць, што скончыло жыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь]]